|
Страница 1 из 22 ЗАПЕЎКА
Пiсаць бы мне пра час далёкі! Не зябла б муза сіратой: Штодзень бы піў набгом з даёнкі Хвалебстваў пенны сырадой!
Я ж выбраў працу без гарантый: Дыханне часу сцерагу I ад надзённасці гарачай Убок падацца не магу.
Дый ты, чытач, таму прычына: Ты — вось, ты побач, ты са мной. I разлучыць нас немагчыма: Мы доляй звязаны адной.
I хочаш ты пазнаць у кнізе Жыццё, якому сам — суддзя. Ды каб без тых эрзац-калізій, Дзе ўсё вядома загадзя.
Каб пошук праўды ў ёй быў моцны. Каб прачытаў, сабе наўздзіў, Усю зараз — і смачна цмокнуў: «Прыдумаў, гад, а — дагадзіў!»
Чытач! А можа — не прыдумаў? А — толькі кінуў свой пагляд На сутнасць радасці і суму, З якіх сатканы побыт-лад?..
Ды гэта — тэма для дыскусій, Ты тут, брат, сам не дайся ў зман. Я ж быў бы рад, калі б прымусіў Цябе — уткнуцца ў мой раман.
|