|
Багата, родная ты мова, Цябе стварыў і ўзнёс народ. А вобразы, якія ў словах, А параўнанняў што за ўзлёт! Вятры – вандроўнікі, вядома, Барозны – гуслі на раллі, А сосны – рыцары ў шаломах, Крыніцы – вочы ўсёй зямлі.
Пятрусь Броўка
Давайце задумаемся над тым, ці часта мы звяртаемся да гэтага багацця, ці часта прыслухоўваемся да мілагучнасці нашай роднай мовы...
Мы спадзяёмся што наш сайт дапаможа вам у гэтым. Наведаўшы яго, вы зможаце даведацца пра жыццё і творчасць тых, хто стаяў ля вытокаў беларускай мовы і літаратуры, пра тых, хто стварыў класічныя, вядомыя далёка за межамі нашай Радзімы, літаратурныя творы. Пазнаёміцеся і з тымі, хто сёння працуе на літаратурнай ніве |